БЕЛ Ł РУС

Пашпарт Ігара Карнея таксама анулявалі

3.04.2026 / 14:02

Nashaniva.com

Ён быў дзейны да 2030 года.

Фота з фэйсбука Ігара Карнея

«А я па наіўнасці яшчэ раз разлічваў, што да 2030 года маю прыстойны люфт: за гэты час або ішак здохне, або падзішах памрэ. Літаральна на тоненькага паспеў зрабіць новы ў пачатку лета 2020-га. Цікава, каб нехта першым не праявіў ініцыятыву праверыць сапраўднасць сіняй кніжкі — так і маўчалі б? Пэўна, што так. Праўда, у гэтым шэрагу ёсць яшчэ і трэці варыянт — сам трымальнік пашпарта здырдзіцца. І ўсё ж апошняе хочацца перавесці ў тэарэтычнае рэчышча, занадта шмат яшчэ незакрытых гештальтаў менавіта на радзіме…

Шчыра кажучы, калі пачынаючы з восеньскай партыі з’явіліся звесткі, што некаторых вытаргаваных вязняў выставілі без пашпартоў, стала нават няёмка перажываць, што ў нашай першай адносна масавай, летняй групоўкі забралі толькі судовыя прысуды, апеляцыі, лісты ад родных. Як аказалася, далей гэта стала звыклай з’явай у дачыненні да ўсіх «лішніх» у сваёй жа краіне. А вось нагадзіць постфактум, ануляваўшы дзеючыя дакументы — новы від вычварэнства, якое ў прасунутым стагоддзі выглядае рэхам пакалечанага цемрашальства. Калі не да законаў — то ўжо ва ўсім», — напісаў Ігар Карней у сваім фэйсбуку.

Ігара Карнея вызвалілі 21 чэрвеня ў складзе групы з 14 палітвязняў і вывезлі ў Вільню.

Сёння стала вядома, што ануляваны пашпарт Алеся Бяляцкага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула