БЕЛ Ł РУС

Магчымы мокры снег: надвор'е на наступныя дні

2.04.2026 / 11:47

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 3‑5 красавіка.

У пятніцу пераважна без ападкаў, толькі ў паўднёва-ўсходніх раёнах кароткачасовыя дажджы.

Ноччу ад -3°С на паўночным захадзе да +7°С на паўднёвым усходзе, максімальная днём +12…+18°С. 

У суботу месцамі на поўначы краіны чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег) і слабы галалёд; днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Вецер днём месцамі моцны парывісты.

Ноччу -2…+4°С, на паўднёвым усходзе да +6°С, максімальная днём будзе ад +7°С на поўначы да +16°С на паўднёвым усходзе.

На каталіцка-пратэстанцкі Вялікдзень днём у асобных раёнах на паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу магчымы мокры снег). Вецер моцны парывісты.

Ноччу -1…+6°С, максімальная днём +8…+15°С, на захадзе краіны да +17°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя два тыдні паводле gismeteo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула