БЕЛ Ł РУС

Названа папярэдняя меркаваная прычына смерці трэнера брэсцкага «Мяшкова» Эдуарда Какшарова

2.04.2026 / 11:31

Nashaniva.com

Гандбольны трэнер памёр ва ўзросце 50 гадоў у аўторак.

Заслужаны трэнер СССР Уладзімір Максімаў агучыў папярэднюю прычыну смерці былога расійскага гандбаліста, галоўнага трэнера беларускага гандбольнага клуба «Мяшкоў» Эдуарда Какшарова, піша «Пресбол»

— Дакладнага дыягназу пакуль ніхто не назваў, але, хутчэй за ўсё, гэта быў інсульт. У яго, наколькі я ведаю, быў мікраінсульт у студзені, але ён не надаў гэтаму значэння. Паўторны выпадак скончыўся так, — заявіў Максімаў.

Раней Максімаў расказваў пра абставіны смерці: «Яны былі на зборы, раніцай не прыйшоў на сняданак, адкрылі нумар — Эдзіка ўжо няма. Відавочна, інсульт або сэрца. Мякка кажучы, пайшоў занадта рана».

Эдуард Какшароў нарадзіўся ў 1975 годзе ў расійскім Краснадары.

У складзе зборнай Расіі Какшароў заваяваў золата Алімпійскіх гульняў у Сіднэі (2000), бронзу Алімпіяды ў Афінах (2004), золата (1997) і срэбра (1999) чэмпіянатаў свету, а таксама срэбра чэмпіянату Еўропы (2000). З 2017 па 2020 год Какшароў трэніраваў зборную Расіі, у клубе «Мяшкоў» працаваў з 2023 года, стаў чэмпіёнам краіны, выйграў гандбольны турнір SEHA ліга. Учора ў Мінску адбылося развітанне з ім. Пахаваюць яго ў Краснадары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула