БЕЛ Ł РУС

У буйных беларускіх гарадах стала афіцыйна працаваць сувязь 5G

1.04.2026 / 22:46

Nashaniva.com

У Беларусі афіцыйна пачалі ўкараняць сувязь пятага пакалення — 5G. Першым аператарам, які адкрыў доступ да гэтай тэхналогіі для сваіх абанентаў, стала кампанія life:), паведамляе Telegraf.news.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Яшчэ за тыдзень да афіцыйнага паведамлення карыстальнікі ў розных гарадах ужо заўважалі значок 5G на сваіх тэлефонах. Цяпер жа афіцыйна пацверджана: сетка сапраўды працуе, хоць пакуль знаходзіцца на стадыі паступовага разгортвання.

На гэты момант 5G ужо даступная ў асобных месцах у Мінску, Брэсце, Віцебску, Магілёве і Гомелі. Акрамя таго, вядзецца падрыхтоўка да запуску сеткі і ў Гродне.

Усяго ўжо працуе больш за тысячу базавых станцый 5G, і пакрыццё будзе паступова пашырацца. Аднак важна разумець, што доступ да новай сувязі залежыць не толькі ад таго, ці ёсць сігнал у канкрэтным месцы, але і ад прылады — пакуль 5G падтрымліваюць толькі некаторыя мадэлі Android-смартфонаў.

Тэхнічную аснову для сеткі забяспечвае інфраструктурны аператар beCloud. Гэта значыць, што ў будучыні і іншыя мабільныя аператары змогуць выкарыстоўваць гэтую інфраструктуру і прапаноўваць 5G сваім кліентам.

Чакаецца, што новая тэхналогія дасць:

Чытайце таксама:

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

У Мінску сталі падключаць сувязь 5G

У Мінску з'явіліся зоны 5G-сувязі

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Каментары да артыкула