БЕЛ Ł РУС

Белаграпрамбанк зніжае стаўкі крэдыту на жыллё

1.04.2026 / 14:14

Nashaniva.com

З 1 красавіка Белаграпрамбанк зніжае стаўку па крэдыце на набыццё нерухомасці на другасным рынку. У першыя 180 дзён стаўка складзе 14,5%, а затым — 16,75%, піша Realt.by.

З 1 красавіка ў Белаграпрамбанку зніжаецца стаўка па крэдыце на набыццё нерухомасці на другасным рынку. У першыя 180 дзён крэдытная стаўка будзе 14,5%, а пасля — 16,75%. Пад гэтую ж стаўку можна перааформіць раней атрыманыя ў іншых банках крэдыты на нерухомасць.

Да гэтага крэдыт выдавалі пад 15,5%, а далей — пад 17,96%.

Адтэрміноўка выплаты асноўнага доўгу прадугледжана на шэсць месяцаў.

Учора пісалася, што стаўку крэдыту на куплю другаснага жылля знізіў і Белінвестбанк — з 18,11% да 17,5%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула