БЕЛ Ł РУС

У лясах нацягнуць больш сетак, каб перакрываць дарогу дзікім жывёлам

31.03.2026 / 17:42

Nashaniva.com

У лясной галіне плануюць шырэй выкарыстоўваць сеткавыя агароджы для абароны маладога лесу ад дзікіх жывёл. Вопыт Мінскага аб’яднання лясной гаспадаркі па ўсталяванні такіх агароджаў прапануецца пераняць і іншым рэгіёнам, паведаміла прэс-служба Мінлясгаса.

Фота: Міністэрства лясной гаспадаркі

Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік адзначыў, што быў уражаны тым, як у Стаўбцоўскім лясгасе выкарыстоўваюць сеткі для абароны лесапасадак. Раней там набылі абсталяванне для самастойнага вырабу сетак, што дазволіла істотна знізіць выдаткі на абарону — прыкладна ўдвая.

Падкрэсліваецца, што сеткі можна выкарыстоўваць паўторна, у адрозненне ад іншых агароджаў, да таго ж яны не патрабуюць складанай утылізацыі пасля выкарыстання.

Міністр паставіў задачу, каб у кожным абласным аб’яднанні вывучылі гэты досвед і арганізавалі ўласную вытворчасць такіх сетак. Гэта павінна дазволіць лясгасам самастойна забяспечваць сябе неабходнымі матэрыяламі.

За апошнія пяць гадоў у краіне такім чынам абгарадзілі каля 25 тысяч гектараў маладых лясоў, што дапамагло абараніць іх ад пашкоджання дзікімі жывёламі.

Чытайце таксама:

У Крупскім раёне заўважылі мядзведзя-гіганта ВІДЭА

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»

Каментары да артыкула