БЕЛ Ł РУС

Сілавікі запатрабавалі ад былога палітзняволенага распіску, што ён не вернецца ў Беларусь

31.03.2026 / 17:04

Nashaniva.com

Былы палітвязень з Магілёва паведаміў, што да яго звярнуўся супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС горада Аляксандр Табуноў і запатрабаваў запоўніць спецыяльны дакумент, пішуць праваабаронцы з Mayday.team.

У дакуменце чалавек павінен пазначыць, што ён не будзе вяртацца ў Беларусь. Калі ж вяртанне ўсё ж плануецца, то трэба пазначыць канкрэтную дату.

Таксама ад былога палітвязня запатрабавалі пасля запаўнення сфатаграфаваць гэты дакумент, а яшчэ зрабіць здымак самога сябе з гэтай паперай у руках.

Пры гэтым у былога палітвязня ўжо ануляваны беларускі пашпарт. Нягледзячы на гэта, ад яго ўсё адно патрабуюць даць адказ.

Чытайце таксама:

Былы палітвязень Аляксандр Андрушкевіч спыніў сухую галадоўку ля амбасады ЗША ў Вільні

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты

Каментары да артыкула