БЕЛ Ł РУС

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

1.04.2026 / 10:00

Nashaniva.com

Кірыла Сарокін гадаваў дваіх дзяцей, пісаў у свой утульны блог і працаваў тэхнікам. Але нядаўна яго асудзілі за палітыку.

Кірыла Сарокін. Фота: magilev.by

Кірылу Сарокіну 46 гадоў. Ён з Бабруйска. У 1995 годзе скончыў школу №20, а пасля адвучыўся ў механіка-тэхналагічным тэхнікуме. Працаваў у Бабруйску тэхнікам. У мужчыны ёсць жонка і двое дзяцей — дачка і сын.

У вольны час Кірыл пісаў вершы і прозу, вёў уласны блог і публікаваўся на пляцоўках накшталт Proza.ru і «Саміздат».

Нядаўна Віцебскі абласны суд асудзіў яго за абразу Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), паклёп на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК), дыскрэдытацыю Беларусі (арт. 369‑1 КК) і садзейнічанне экстрэмізму (ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК).

Мужчыну прысудзілі ці калонію, ці хімію з накіраваннем. 

Чытайце таксама:

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»

Каментары да артыкула