БЕЛ Ł РУС

Дажджы і ноччу да мінус 3°С. Надвор'е на першыя дні красавіка

31.03.2026 / 10:53

Nashaniva.com

Надвор'е на 1‑3 красавіка

Фота: Lookby.Media

У сераду, 1 красавіка, надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, што страчваюць актыўнасць. Уначы воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы.

Удзень месцамі чакаюцца невялікія дажджы.

Ноччу +3..+9°С, максімальная ўдзень +11..+17°С. Атмасферны ціск будзе расці.

2 красавіка пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы ад -3°С па поўначы да +9°С па паўднёвым усходзе краіны, максімальная ўдзень +11..+18°С.

У пятніцу ўначы ад -3°С па поўначы да +8°С па паўднёвым усходзе, максімальная ўдзень +11..+18°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула