БЕЛ Ł РУС

У Гродзенскім драмтэатры глядач зрабіў сваёй дзяўчыне прапанову проста на сцэне

29.03.2026 / 08:45

Nashaniva.com

Гродзенскі абласны драматычны тэатр стаў пляцоўкай не толькі для мастацтва, але і для стварэння новай сям'і. Пасля прэм’ернага паказу спектакля «Цёткі» адзін з гледачоў зрабіў прапанову сваёй каханай.

Кульмінацыя вечара наступіла пасля фінальных паклонаў акцёраў. Малады чалавек падняўся на сцэну і перад поўнай залай звярнуўся да сваёй дзяўчыны з пяшчотнымі словамі, піша «Гродзенская праўда». 

Мужчына апусціўся на адно калена і працягнуў абранніцы пярсцёнак. Збянтэжаная дзяўчына прыняла прапанову.

Гледачы, якія толькі апладзіравалі акцёрам, выбухнулі авацыямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула