БЕЛ Ł РУС

У Мінску нецвярозы 77‑гадовы мужчына сеў за руль і адразу трапіў у аварыю

28.03.2026 / 16:49

Nashaniva.com

У Мінску затрымалі пажылога кіроўцу, які сеў за руль у стане алкагольнага ап’янення і трапіў адразу ў два ДТЗ, паведамляе сталічная ДАІ.

Скрыншот з відэа

У міліцыю паступіла паведамленне, што ў двары дома на вуліцы Казінца нецвярозы мужчына пашкодзіў прыпаркаваныя аўтамабіль і матацыкл. На месца выехалі супрацоўнікі ДАІ і затрымалі 77‑гадовага мінчаніна з відавочнымі прыкметамі ап’янення.

Высветлілася, што ён, кіруючы аўтамабілем Volkswagen, спачатку ўрэзаўся ў матацыкл, які стаяў, а потым, рухаючыся назад, пашкодзіў яшчэ і аўтамабіль Mercedes. У крыві кіроўцы знайшлі каля 1,4 праміле алкаголю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула