Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана
У сацсетцы Truth Social прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прысвяціў допіс сваім палітычным праціўнікам.
Дэмакратычную партыю ён назваў другім ворагам Амерыкі пасля Ірана. Але той ужо, па яго меркаванні, адолены.
«Цяпер, калі Іран пераможаны, галоўным ворагам Амерыкі стала радыкальна левая, крайне некампетэнтная Дэмакратычныя партыя», — напісаў Трамп.