БЕЛ Ł РУС

«Фантазія і спроба прысабечыць вынікі, якія табе не належаць». Кавалеўскі жорстка крытыкуе Офіс Ціханоўскай за палітвязняў

21.03.2026 / 12:11

Nashaniva.com

Беларуская апазіцыя не ўплывае на працэс вызвалення палітвязняў, бо няма прамога ўдзелу ў кансультацыях, заявіў кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі ў інтэрв'ю Радыё Свабода.

«Кааліцыя за вызваленне палітвязняў у Беларусі таксама мае магчымасць сустракацца з удзельнікамі перамоўнага працэсу, інфармаваць іх пра сітуацыю ў Беларусі, даваць рэкамендацыі. Але тое, ці будуць яны гэтым карыстацца, залежыць выключна ад іх. Тут трэці бок будзе абсалютна лішні ў гэтым працэсе», — кажа былы прадстаўнік па замежных справах у АПК.

Ён кажа, што бачыць, якая была эвалюцыя ў Офіса Святланы Ціханоўскай і Аб'яднанага пераходнага кабінета датычна амерыканскага трэка.

«Напачатку яны былі катэгарычна супраць, яны былі ў роспачы, разгубленыя. Бо тая формула, якой карыстаюцца амерыканцы, супярэчыць іх — ізаляцыя, ціск і непрызнанне. Адно тое, што трэба размаўляць з беларускімі дыпламатамі — гэта ўжо разбурэнне ізаляцыі. Тое, што трэба ехаць да Лукашэнкі і паціскаць яму руку — абнуляе палітыку непрызнання. Адмена санкцый — гэта таксама аргумент, які разбураны цалкам. А ўсё гэта неабходна для таго, каб людзі выходзілі на свабоду. І калі я сёння чую ад Офіса заявы, што гэта яны ўсяго дамагліся і падтрымліваюць такую палітыку, то любы чалавек можа адказаць, дзе тут выдумка, а дзе фантазія і спроба прысабечыць вынікі, якія табе не належаць», — кажа Кавалеўскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула