БЕЛ Ł РУС

Птушыная драма: чорны бусел ужо 6 гадоў спрабуе знайсці кампанію сярод белых

20.03.2026 / 18:56

Nashaniva.com

У аграгарадок Сякерычы Клецкага раёна чорны бусел прылятае кожны год і ўжо стаў для жыхароў родным, але для яго самога такі выбар азначае адзіноту. Гісторыю бусла Smartpress.by распавёў біёлаг Сяргей Шакала.

Сякерыцкі чорны бусел. Фота Сяргея Шакалы / Smartpress.by

Біёлаг назірае за гэтым чорным буслом шэсць гадоў. Прылёт чырвонакніжнай птушкі на ўскраіну населенага пункта быў дзіўным, бо, у адрозненне ад белых, чорныя буслы звычайна пазбягаюць чалавека і селяцца ў непралазных лясных гушчарах на высокіх дрэвах.

На ўскраіне гарадка пры гэтым даўно асталяваліся белыя буслы.

«Чаму ён так імкнецца да іх, незразумела, — кажа Сяргей Шакала. — Магчыма, ён нейкім чынам вырас сярод белых буслоў і лічыць іх сваёй сям'ёй».

Птушка з'яўляецца ў Сякерычах кожную вясну, займае «вартавы» слуп праз дарогу ад буслінага гнязда, назірае за сваімі белымі родзічамі і беспаспяхова спрабуе з імі зблізіцца.

«Гняздо ў вёсцы ён ні разу не будаваў, так і сядзіць на слупе, дахах навакольных дамоў або адлятае на воданапорную вежу, — распавядае біёлаг. — Вядома, не пастаянна: лятае карміцца на навакольныя палі і вадаёмы. Некалькі разоў яго бачылі каля гнязда іншых буслоў у суседняй вёсцы».

Дружбы паміж роднаснымі відамі пакуль не здарылася. Белыя хутчэй цярпяць «чорнага прыліпалу», у шлюбны сезон яго і зусім адганяюць далей ад гнязда.

У мінулым годзе паводле сваёй звычкі чорны «ізгой» вясной зноў прыляцеў у Сякерычы. Праўда, летам з'яўляўся там не часта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула