Памёр Чак Норыс
Легендарнаму акцёру было 86 гадоў.
Фота: Gilbert Carrasquillo / Getty Images
Пра смерць Чака Норыса паведамляе TMZ.
Напярэдадні стала вядома пра яго экстранную шпіталізацыю на Гаваях. Легендарнаму амерыканскаму акцёру было 86 гадоў.
Акцёр і майстар баявых мастацтваў, Чак Норыс праславіўся сваімі ролямі ў баевіках. Першая яго сур'ёзная роля — у фільме «Шлях дракона» з Брусам Лі.
Многім ён вядомы па ролі Кордэла Уокера ў тэлесерыяле «Круты Уокер: правасуддзе па-тэхаску».
Чак Норыс быў сяміразовым чэмпіёнам свету па каратэ сярод прафесіяналаў і стварыў уласны віду адзінаборстваў — чун-кук-до.
Дзякуючы свайму вобразу непераможнага героя, Чак Норыс стаў героем мемаў.