БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка расказаў, што амерыканцы думаюць над купляй Нежынскага рудніка калійных соляў

20.03.2026 / 15:34

Nashaniva.com

«Але тры мільярды — гэта мінімум».

Фота: peri.by

Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам пра магчымую здзелку па продажы беларускага рудніка амерыканцам, піша БелТА.

Лукашэнка расказаў, як ідзе падрыхтоўка «вялікай здзелкі» з ЗША. Ён упершыню выказаўся на гэтую тэму падчас апошняга Усебеларускага народнага сходу. Тады Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў амерыканцам купіць руднік за 3 млрд даляраў. У гэтай сувязі журналісты пацікавіліся, як ідуць справы з патэнцыйнай здзелкай.

«Думаюць (амерыканцы). Але тры мільярды — гэта мінімум. А ўрад палічыць запасы, яшчэ нешта… Гэта будзе даражэй», — сказаў ён.

Пры гэтым ён адзначыў, што для ЗША вялікае значэнне мае пытанне кошту: «Яны багатыя, але плаціць вялікія або нармальныя грошы не хочуць. Усе хочуць за бясплатна».

Размова вядзецца пра Нежынскі горна-ўзбагачальны руднік у Любанскім раёне — другое прадпрыемства ў Беларусі па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў з магутнасцю да 2 млн тон хларыду калію ў год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула