БЕЛ Ł РУС

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

20.03.2026 / 11:43

Nashaniva.com

Кіма арыштавалі восенню 2020 года па справе аб узломе камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама.

Яму прысудзілі 6,5 года, яго брату Аляксею — 4 гады. Аляксей цалкам адбыў тэрмін.

32‑гадовага заснавальніка і сябра Рады грамадскага руху «Дзея» Кіма Самусенку затрымалі 3 лістапада 2020 года па падазрэнні ва ўзломе камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама (ч. 2 арт. 349 КК) і дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у Мінску з 9 жніўня (ч. 1 арт. 342 КК).

Пасля жорсткага ператрусу, які суправаджаўся стрэламі ў доме і прымяненнем фізічнай сілы, сілавікі забралі ўсю тэхніку Кіма і яго жонкі, зарэгістраваную паляўнічую зброю, грошы, БЧБ-сцяг, сцяг Украіны, украінскі пашпарт жонкі і іншае. Праз два дні быў затрыманы і брат Кіма — 33-гадовы Аляксей Самусенка. Ён эканаміст, працаваў у сетцы фірмаў, якія займаюцца вырабамі з пластыку.

Таксама па гэтай справе асуджаныя 35-гадовыя Павел Дрозд і Іван Андрушойць.

Суд прайшоў па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт. 350 (мадыфікацыя камп'ютарнай інфармацыі), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй), ч. 1 арт. 354 (выкарыстанне шкоднасных камп'ютарных праграм), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 341 (псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах), ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках) — цягнуўся два месяцы ў закрытым рэжыме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула