БЕЛ Ł РУС

Як мінімум з дзвюх беларускіх калоній учора вывезлі частку палітвязняў

19.03.2026 / 13:12

Nashaniva.com

Праваабаронцам вядома, што ўчора з магілёўскай ПК-15 і наваполацкай ПК-1 вывезлі частку палітычных зняволеных, піша «Вясна». Гэта калоніі ў Магілёве і Наваполацку. 

У мінулыя разы перад масавым вызваленнем палітвязняў іх перавозілі з калоній у мінскі СІЗА КДБ — адтуль ужо пазней вывозілі з краіны.

Сёння ў Мінск прыехаў спецпасланніка Трампа Джон Коўл. Двойчы пасля прыезду Джона Коўла ў Мінск — 11 верасня і 13 снежня — вызвалялі вялікія партыі беларускіх палітвязняў, сярод якіх былі і лідары апазіцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула