БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША

19.03.2026 / 12:19

Nashaniva.com

«Час ужо прылятаць наўпрост да нас», — сказаў ён.

Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка, вітаючы ў Мінску спецпасланніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла, намякнуў яму на адкрыццё прамога авіязлучэння паміж Беларуссю і ЗША.

«Як быццам не было доўгага падарожжа ў вас. Усе бадзёрыя. Я вельмі рады, што ў вас добры настрой і выглядаеце вы бадзёра. Гэта, Джон, бо вы, напэўна, да сяброў заляцелі спачатку, а не наўпрост у Беларусь. Час ужо прылятаць наўпрост да нас», — сказаў ён, перадае яго прэс-служба.

«Так, гэта было б вельмі добра», — адказаў Коўл.

Размовы аб прамым авіязлучэнні з ЗША вяліся да ўвядзення санкцый і кавіду. У Мінскім аэрапорце нават рабілі рэканструкцыю ўзлётна-пасадачнай паласы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула