У Мінск прыехаў Джон Коўл
Пра візіт спецпасланніка Трампа паведаміў «Пул першага».
«Лукашэнка прымае прадстаўнікоў каманды Дональда Трампа. Дэлегацыю ўзначальвае спецыяльны пасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл», — паведаміў Пул першага.
Двойчы пасля прыезду Джона Коўла ў Мінск — 11 верасня і 13 снежня — вызвалялі вялікія партыі беларускіх палітвязняў, сярод якіх былі і лідары апазіцыі.