БЕЛ Ł РУС

Дзяржсакратар ЗША абвергнуў інфармацыю, што Вашынгтон хоча звергнуць прэзідэнта Кубы

18.03.2026 / 11:28

Nashaniva.com

Марка Рубіа назваў фэйкам інфармацыю The New York Times пра намеры ЗША звергнуць кубінскага прэзідэнта Мігеля Дыяс-Канеля. Пра гэта ён напісаў у X.

Мігель Дыяс-Канель. Фота: Emilio Flores/Anadolu via Getty Images

«Прычына, па якой так шмат амерыканскіх СМІ працягваюць публікаваць такія фэйкавыя гісторыі, заключаецца ў тым, што яны па-ранейшаму спадзяюцца на шаралатанаў і хлусаў, якія выдаюць сябе за інфармаваных крыніц», — заявіў дзяржсакратар.

Паводле звестак NYT, амерыканскі бок даў зразумець Гаване: прэзідэнт павінен сысці, далейшыя адстаўкі Вашынгтон не цікавіць.

Як тлумачаць суразмоўцы выдання, ЗША бачаць у Дыяс-Канелю прыхільніка жорсткай лініі і праціўніка неабходных структурных рэформаў эканомікі.

Чытайце таксама:

ЗША патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Кубы

Прэзідэнт Кубы паабяцаў моцны супраціў у выпадку ўварвання ЗША

На Кубе адбыўся поўны блэкаўт, 11 мільёнаў без святла

Каментары да артыкула