У сталічнай паліклініцы на Захадзе-4 апарат МРТ цяпер працуе кругласутачна — можна прайсці абследаванне хоць пасярод ночы
З сакавіка МРТ у другой паліклініцы перайшло на кругласутачны рэжым працы, і цяпер там новы апарат.
Ілюстрацыйны здымак. Фота: dzr.by
Як паведаміў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Юрый Горбіч, у 2025 годзе новыя апараты магнітна-рэзананснай тамаграфіі (МРТ) атрымалі дзве амбулаторныя ўстановы — Мінскі гарадскі эндакрыналагічны цэнтр і 2‑я цэнтральная паліклініка Фрунзенскага раёна, пішуць «Мінск-Навіны».
Асаблівай навіной стала тое, што з сакавіка 2026 года МРТ у другой паліклініцы перайшло на кругласутачны рэжым працы. «Цяпер працуючым жыхарам горада не трэба адпрошвацца са службы — прайсці прызначаную працэдуру можна нават а трэцяй гадзіне ночы», — адзначыў Юрый Горбіч.
Акрамя МРТ, за апошні год горад закупіў больш за 50 апаратаў УГД, 40 эндаскапічных сістэм і новыя стацыянарныя мамографы.