БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Кубы паабяцаў моцны супраціў у выпадку ўварвання ЗША

18.03.2026 / 08:41

Nashaniva.com

ЗША амаль штодня пагражаюць Кубе звяржэннем урада сілай, але пры найгоршым развіцці падзей любы знешні агрэсар сутыкнецца з непераадольным супрацівам, напісаў у X кубінскі прэзідэнт Мігель Дыяс-Канель.

Мігель Дыяс-Канель. Фота: Emilio Flores/Anadolu via Getty Images

Ён заявіў пра абуральныя абмежаванні «аслабленай эканомікі, якую яны атакавалі і спрабавалі ізаляваць на працягу больш чым шасці дзесяцігоддзяў».

«Яны маюць намер і абвяшчаюць планы захапіць краіну, яе рэсурсы, маёмасць і нават саму эканоміку, якую імкнуцца задушыць, каб прымусіць нас здацца. Толькі так мы можам растлумачыць жорсткую эканамічную вайну, якая вядзецца як калектыўнае пакаранне супраць усяго насельніцтва», — дадаў Дыяс-Канель.

Паводле даных Axios, дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа праводзіць закрытыя кансультацыі з 41‑гадовым Раулем Гільерма Радрыгесам Кастра, які з’яўляецца ўнукам былога прэзідэнта Кубы Рауля Кастра.

9 сакавіка Трамп заявіў журналістам, што Рубіа будзе дамагацца «сяброўскага захопу» вострава Злучанымі Штатамі, але дапусціў і сцэнар з ужываннем ваеннай сілы.

ЗША далі зразумець Гаване, што хацелі б сыходу Дыяса-Канеля. У Вашынгтоне яго лічаць прыхільнікам жорсткай лініі і праціўнікам неабходных структурных рэформаў эканомікі.

Таксама ЗША дамагаюцца адхілення некаторых пажылых чыноўнікаў, якія застаюцца прыхільнікамі ідэй Фідэля Кастра.

Чытайце таксама:

ЗША патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Кубы

На Кубе адбыўся поўны блэкаўт, 11 мільёнаў без святла

Каментары да артыкула