БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаюць двухузроўневую кватэру з відам на КДБ. Вось колькі за яе просяць

19.03.2026 / 08:00

Nashaniva.com

У кватэры ёсць камін і два ванныя пакоі.

Фота тут і далей: kufar.by

Чатырохпакаёўка з агульнай плошчай 167 метраў, якая знаходзіцца ў Мінску па вуліцы Камсамольская, 29, займае пяты і шосты паверх. Прычым мансардны (шосты) паверх у гэтым доме з'явіўся толькі на рубяжы тысячагоддзяў.

На першым узроўні — кухня-гасцёўня з камінам, спальны пакой на 20 квадратаў, вокны з якога выходзяць у двор, санвузел і гардэробная.

Пры гэтым частка гасцёўні мае столі ў два паверхі, што робіць і без таго вялікае памяшканне яшчэ больш прасторным.

Памяшканне вельмі светлае, бо вокны ёсць на кожным з паверхаў.

З гасцёўні ідзе выхад на той самы балкон, з якога адкрываецца від на будынак КДБ.

На другім паверсе — жылы пакой на 32 метры, невялікі кабінет і яшчэ адна гардэробная. Галоўная адметнасць другога паверха — велізарны санвузел з вокнамі плошчай 17,5 м².

Кватэра цалкам гатовая для пражывання, прадаецца разам з мэбляй і тэхнікай. 

У апісанні пазначана, што ў доме ёсць ліфт, закрытая ахоўная добраўпарадкаваная тэрыторыя з сістэмай відэаназірання, дзіцячая пляцоўка, закрытая наземная паркоўка і падземны паркінг.

Просяць за рэдкую кватэру ў самым цэнтры Мінска $459 тысяч, ці па $2746 за метр, што не так і шмат з улікам актуальных цэн на нерухомасць у сталіцы, калі сярэдні кошт квадрата пераваліў за адзнаку $2000.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула