БЕЛ Ł РУС

Рапсавы алей цяпер павінен прадавацца ва ўсіх крамах

17.03.2026 / 15:07

Nashaniva.com

Цяпер рапсавы алей павінен быць на паліцах усіх харчовых гандлёвых аб’ектаў, а не толькі ў гіпермаркетах, як гэта было раней.

Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступіць у сілу праз два месяцы.

Таксама ў дакуменце адзначаецца, што рапсавы алей павінны будуць прадаваць і ў нехарчовых крамах, калі там ёсць прадукты харчавання.

Патрабаванне ўведзена і для невялікіх неспецыялізаваных гандлёвых аб’ектаў, у якіх у тым ліку прадаюцца прадукты харчавання, уключаючы міні-маркеты і павільёны плошчай ад 50 кв. м.

Для гіпер– і супермаркетаў павысілі норму. Раней было дастаткова выставіць на паліцы 1—2 найменні. Цяпер у залежнасці ад плошчы аб’екта — ад 1 да 5.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула