На Кубе адбыўся поўны блэкаўт, 11 мільёнаў без святла
16 сакавіка на Кубе адбылося поўнае адключэнне электраэнергіі, паведамілі мясцовыя ўлады.
Рабочыя прыспускаюць кубінскі сцяг каля пасольства ЗША ў Гаване ў памяць пра кубінцаў, якія загінулі падчас аперацыі ЗША ў Венесуэле. 5 студзеня 2026 года. Фота: AP Photo / Ramon Espinosa
Дзяржаўная энергетычная кампанія паведаміла, што пачала працэс аднаўлення электразабеспячэння. Па яе інфармацыі, на момант адключэння не было паведамленняў пра збоі ў працы цеплавых электрастанцый, якія знаходзіліся ў эксплуатацыі. Міністэрства энергетыкі і горназдабыўнай прамысловасці пачало расследаванне прычын здарэння.
Блэкаўт адбыўся на фоне паглыблення энергетычнага і эканамічнага крызісу ў краіне. Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель раней заяўляў, што краіна ўжо больш за тры месяцы не атрымлівае паставак нафты і вымушаная выкарыстоўваць сонечную энергію, прыродны газ і цеплаэлектрастанцыі.
Больш за тыдзень таму на захадзе Кубы ўжо адбывалася маштабнае адключэнне электрычнасці, у выніку якога без святла засталіся мільёны людзей.
Раней Куба атрымлівала нафту з Венесуэлы, але пастаўкі спыніліся пасля таго, як у пачатку студзеня ўлады ЗША захапілі венесуэльскага лідара Нікаласа Мадура.
Насельніцтва Кубы складае каля 11 мільёнаў чалавек.
Чытайце таксама:
Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі
Сенатар Грэм: Дні Кубы злічаныя