БЕЛ Ł РУС

У мінскіх крамах сталі прадаваць насенне грыбоў. Яно сапраўды прарастае?

16.03.2026 / 18:46

Nashaniva.com

У Беларусі пачалі заўважаць незвычайны тавар. Нароўні з насеннем агуркоў і памідораў на паліцах з’яўляюцца грыбы ў выглядзе іх насення. Вытворцы абяцаюць ураджаі баравікоў і лісічак проста на градках. Наколькі такія абяцанні праўдзівыя, разабраўся тыкток-блогер Аляксандр Гарбацэвіч, піша Blizko.by.

Гарбацэвіч знайшоў пакецік з міцэліямі грыбоў у сталічным «Мацерыку». Іх кошт пачынаўся ад 10,99 рубля.

Рэкамендацыі па доглядзе і малюнак выклікалі ў блогера нямала пытанняў, таму ён вырашыў праверыць практычную карысць ад выкарыстання такога насення. Праўда, не стаў сам саджаць іх на градкі ці ў лес, а аднёс у Акадэмію навук на аналіз.

Змесціва пакеціка паглядзелі пад мікраскопам. Кавалачкаў міцэлія і грыбных спор у ім выяўлена не было. Для нагляднасці спецыялістка паказала міцэліі сапраўднага грыба і адназначна заявіла — з такім пакецікам рэальны шанец вырасціць баравікі ў сябе на ўчастку набліжаецца да нуля.

Чытайце таксама:

У беларускім лесе заўважылі шмат першых вясновых грыбоў

Сям'я з шасці чалавек атруцілася грыбным супам у Ваўкавыскім раёне

Беларус паказаў маладое пакаленне грыбоў, якія растуць у лесе ў лютым

Каментары да артыкула