Бабарыка выбачыўся за свае словы пра Краўцова і сказаў, што яго маглі няправільна зразумець
«Мы — адзіныя, а значыць — непераможныя:)))» — напісаў Бабарыка.
Зрэшты на гэтым фота, зробленым у чэрвені 2020 года, можна пабачыць Івана Краўцова
Віктар Бабарыка ў сваім фэйсбуку апублікаваў допіс з выбачэннямі перад Іванам Краўцовым. Раней у інтэрв’ю «Ток» з Настай Роўдай ён заявіў, што не бачыў Івана Краўцова аж да свайго вызвалення.
«У маім ТОКу з Настай Роўдай з майго адказу пра ролю Івана ў дзейнасці нашага штаба і ў маім асабістым жыцці магло скласціся некалькі скажонае ўражанне. Адказваючы пра наяўнасць «шэрага кардынала» ў фармаванні маёй пазіцыі, я проста хацеў падкрэсліць сваю асабістую адказнасць за ўсё, што рабіў і раблю. Таму прашу прабачэння ў Івана і ва ўсіх членаў нашай каманды, калі быў няправільна зразуметы і недастаткова дакладны ў сваім адказе. Я з вялікай павагай і ўдзячнасцю стаўлюся да ўсіх, з кім мяне звёў лёс у межах майго жыцця і хто дапамагаў мне ва ўсім, што было зроблена. Мы — адзіныя, а значыць — непераможныя:)))» — напісаў Бабарыка.
Чытайце таксама:
Бабарыка: Да свайго вызвалення я ўвогуле не бачыў Івана Краўцова. Не ведаю, што ён рабіў