БЕЛ Ł РУС

Мінскі пенсіянер скраў дзіцячы самакат з паркоўкі

15.03.2026 / 21:18

Nashaniva.com

Але трапіў на камеры.

Скрыншот відэа міліцыі Мінска

Мінчанка пакінула самакат свайго дзіця на велапаркоўцы каля супермаркета, а калі вярнулася — яго на месцы не аказалася. Кошт самаката — каля 400 рублёў.

Жанчына звярнулася ў Партызанскае РУУС сталіцы. Падазраванага затрымалі — ім аказаўся 69‑гадовы мясцовы жыхар.

Пенсіянер распавёў, што заўважыў непрышпілены самакат, пераканаўся, што за ім ніхто не сочыць, і забраў сабе. Мужчына планаваў прадаць самакат, аднак не паспеў.

На яго завялі крымінальную справу за крадзеж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула