«Ідзіце нах*й». У Крамлі нецэнзурна адказалі на прапанову Францыі далучыць ЕС да мірных перамоў
Паводле звестак Financial Times, спроба французскіх дыпламатаў у лютым 2026 года дамовіцца з Масквой аб удзеле Еўропы ў мірных перамовах скончылася абразай. Памочнік Пуціна Юрый Ушакоў у мацернай форме адхіліў прапанову ЕС.
Юрый Ушакоў. Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov, Pool
У лютым саветнікі прэзідэнта Францыі па нацыянальнай бяспецы Эмануэль Бон і Бертран Бушвальтэр наведалі Маскву для перамоў з памочнікам расійскага прэзідэнта Юрыем Ушаковым.
Паводле крыніц FT, французскія дыпламаты спрабавалі пераканаць Крэмль дапусціць еўрапейскіх саюзнікаў Кіева да стала перамоў, каб Еўропа не засталася за бортам вырашэння лёсу рэгіёна.
«Адказ Ушакова на гэтае пытанне быў фактычна такім: «Выбачайце, насамрэч не, мы не хочам, ідзіце вы нах*й»», — распавёў высокапастаўлены еўрапейскі дыпламат.
Крэмль адкрыта дэманструе ў пытаннях дасягнення міру ігнараванне Еўропы, робячы стаўку на прамыя дамоўленасці з Вашынгтонам. Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў гэта, заявіўшы, што французскі прадстаўнік «не прывёз ніякіх пазітыўных сігналаў», а еўрапейцы нібыта толькі падштурхоўваюць Украіну да вайны.