БЕЛ Ł РУС

Зяленскі даручыў новаму міністру абароны закрыць неба ўкраінскімі сіламі

15.03.2026 / 12:46

Nashaniva.com

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што прыярытэтнай задачай для міністра абароны Міхаіла Фёдарава з’яўляецца закрыццё неба, што прадугледжвае стварэнне ўласнай сістэмы супрацьпаветранай абароны, перадае Укрінфарм.

Фота: Офіс Зяленскага

— Пытанне — у СПА. Альбо нам дадуць ЗША ліцэнзію на Patriot, альбо мы атрымаем ліцэнзію ад кагосьці з еўрапейскіх партнёраў, альбо ва Украіны будзе свая сістэма СПА, якая з’явіцца раней. Не трэба адмаўляцца ад ніводнага з гэтых падыходаў. Але што будзе раней — мы паглядзім. Міхаіл [Фёдараў] разам з камандуючым СПА, увесь прыватны сектар павінен факусавацца на гэтым пытанні. Міхаіл аб’ехаў увесь прыватны сектар, з імі пагутарыў. Рыхтаваў мне даклад. Мы будзе рабіць крокі па СПА, ракетабудаванні — вы іх убачыце. Менавіта перафарматаванне найперш, таму што ў нас проста няма іншага шляху, — сказаў Зяленскі.

Паводле яго слоў, ва Украіны павінна быць некалькі сотняў сістэм СПА, бо «вайна скончыцца, а колькасць ідыётаў на тым баку не паменшыцца».

— Вайна скончылася — усе нам далі гарантыі бяспекі. З аэрапорта будзе вылятаць самалёт, і ўсё роўна людзі павінны быць упэўненыя, што калі нейкая выпадковая ракета прыляціць — яны будуць абаронены. Пытанне ў глабальнай абароне. Гэта пытанне нумар адзін, — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула