БЕЛ Ł РУС

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты

14.03.2026 / 09:19

Nashaniva.com

Цэнтральнае камандаванне ЗША правяло адну з самых магутных бамбардзіровак у гісторыі Блізкага Усходу і цалкам знішчыла ўсе вайсковыя аб’екты на іранскім востраве Харк у Персідскім заліве, паведаміў Дональд Трамп.

«Наша зброя — самая магутная і дасканалая з усіх узбраенняў, што ёсць у свеце, але з меркаванняў прыстойнасці я вырашыў не знішчаць нафтавую інфраструктуру на востраве. Аднак калі Іран або хто-небудзь яшчэ паспрабуе перашкодзіць свабоднаму і бяспечнаму праходу суднаў праз Армузскі праліў, я неадкладна перагледжу гэтае рашэнне», — напісаў Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social.

Амерыканскі лідар таксама апублікаваў хвіліннае відэа з кадрамі ўдараў па востраве Харк.

Цэллю ўдараў па востраве Харк былі склады, дзе размяшчаліся запасы іранскіх ракет і марскіх мін.

Высокапастаўлены чыноўнік Міністэрства нафты Ірана ахарактарызаваў удары па востраве Харк як «маштабныя і разбуральныя».

На востраве Харк знаходзіцца найбуйнейшы нафтавы тэрмінал ісламскай рэспублікі. Праз яго праходзіць больш за 90% іранскага экспарту нафты.

На працягу двух тыдняў вайны востраў Харк заставаўся некранутым. Аналітыкі заяўлялі, што любая спроба атакі або захопу вострава Харк можа справакаваць устойлівы рост і без таго высокіх цэн на нафту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула