БЕЛ Ł РУС

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна

16.03.2026 / 11:27

Nashaniva.com

Вадзім Мікуліч шмат гадоў аддаў навуцы і распрацоўцы складаных аптычных матэрыялаў. Нядаўна 38‑гадовага менеджара і даследчыка асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму».

Вадзім Мікуліч. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Вадзіму Мікулічу 38 гадоў. Ён родам з Амсціслава. Вучыцца паехаў у Мінск, у 2010 годзе скончыў хімічны факультэт БДУ. Пасля ён паступіў у магістратуру, а пасля ў аспірантуру Інстытута хіміі новых матэрыялаў Акадэміі навук. У 2016 годзе малады навуковец паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю па фізічнай хіміі, якая была прысвечана тонкаплёначным матэрыялам для аптычных прылад.

Доўгі час Вадзім працаваў у Акадэміі навук: спачатку малодшым, а потым і проста навуковым супрацоўнікам. Там ён займаўся арганічным сінтэзам і стварэннем палімераў.

У 2018 годзе Вадзім перайшоў у ЗАТ «Галаграфічная індустрыя» — кампанію, якая спецыялізуецца на вытворчасці галаграм і ахоўных знакаў для дакументаў. Там ён вырас з інжынера-тэхнолага да начальніка аддзела па навуцы і інавацыйнай дзейнасці.

Па-за працай і навукай Вадзім заўзяты рыбак. У тэматычных суполках ён дзяліўся ўласным досведам лоўлі на фідар, абмяркоўваў выбар вудаў, лёскі і прыкорму на ліня ці амура. Вадзім даваў карысныя парады пачаткоўцам і ўвогуле шмат пісаў пра сваё хобі.

Навукоўца судзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Пераслед звязаны са справай Гаюна.

Прысуд — хатняя хімія.

Чытайце таксама:

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам

Каментары да артыкула