У Мінску сёлета пабудуюць 12‑кіламетровую веладарожку
У Мінску сёлета плануюць пабудаваць новую роварную сцежку, якая злучыць чатыры раёны горада. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Аляксандр Ракаўшчык.
Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак
Сцежка пройдзе ўздоўж Сляпянскай вадасістэмы, яе даўжыня складзе 12 км. Яна будзе праходзіць па Ленінскім, Заводскім, Партызанскім і Першамайскім раёнах сталіцы.
У раней апублікаваным праекце Генплана Мінска да 2030 года ішлося пра стварэнне бесперапыннай сеткі пешаходных і роварных сцежак на ўсіх вуліцах, плошчах, бульварах, парках і скверах. Плануецца як будаўніцтва асобных роварных сцежак, так і абазначэнне роварных палос на дарогах.
Старшыня Мігарвыканкама Уладзімір Кухараў паведаміў, што ў найбліжэйшыя гады ў Мінску павінна з’явіцца 80 км роварных сцежак.
Чытайце таксама:
У Мінску знясуць прыватны сектар каля Свіслачы ў Серабранцы. Што будзе замест?
Цяпер будуць адключаць пракат самакатаў падчас дрэннага надвор’я