БЕЛ Ł РУС

У раёне Нацыянальнай бібліятэкі мужчына выйшаў з дому на тры гадзіны і не вяртаецца ўжо трэці дзень

13.03.2026 / 17:11

Nashaniva.com

Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» паведаміў пра знікненне 11 сакавіка 59‑гадовага Аляксандра Лучыны.

Як паведамляецца, мінчук Аляксандр Лучына 11 сакавіка ў 16:00 выйшаў з дому на прагулку. Ён збіраўся прайсціся ў раёне вуліцы Філімонава ў бок Нацыянальнай бібліятэкі і планаваў вярнуцца праз тры гадзіны.

Дадому мужчына, аднак, не вярнуўся, і дагэтуль яго месцазнаходжанне не ўстаноўлена. 

Паведамляецца, што ён можа мець патрэбу ў медыцынскай дапамозе.

Чытайце таксама:

У Свіслачы знайшлі цела мужчыны. Ім аказаўся зніклы ў канцы снежня Павел Калашнікаў

Знік беларус, які працаваў у Польшчы. Неўзабаве яго знайшлі мёртвым

У Мінску і Дзяржынску зніклі два 35‑гадовыя мужчыны. Праз некалькі дзён іх знайшлі мёртвымі

15‑гадовую дзяўчынку, што прапала ў Віцебску, знайшлі жывой

Каментары да артыкула