БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі беспілотнік упаў у раку і параніў жанчыну

13.03.2026 / 15:48

Nashaniva.com

Паводле яго слоў, такі выпадак адбыўся не ўпершыню.

Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Аляксандр Лукашэнка сёння падчас наведвання Дрыбінскага раёна заявіў, што на тэрыторыі Беларусі на днях упаў украінскі беспілотнік. Траўму атрымала жанчына. Паводле яго слоў, такі выпадак адбыўся не ўпершыню.

«Больш за тое, учора ці пазаўчора беспілотнік упаў — параніў нашу жанчыну. Пачалі разбірацца — украінскі. Вы чулі, каб я выў, крычаў, вішчаў: «Такія-сякія!»? Хоць меў на гэта права. І гэта не ўпершыню», — заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што Украіна не наносіла ўдар па Беларусі, а дрон упаў з-за работы расійскай РЭБ.

«Пачынаю разбірацца, чаму ўпаў. Украінцы па нас удар не наносілі. Расійская ўстаноўка радыёэлектроннай барацьбы працуе — аглушылі гэты беспілотнік, ён паляцеў не туды, сілкаванне скончылася — некіравана ўпаў. Вайна ідзе побач. Вось так сталася. Ну так, можам пакрычаць, але што зменіцца? Нічога», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула