БЕЛ Ł РУС

«Фортку адкрыць немагчыма, аглухнеш ад крыкаў»: у Гродна зноў вярнуліся чайкі

13.03.2026 / 15:04

Nashaniva.com

Птушкі акупавалі адзін з жылых раёнаў.

Чайкі — даўняя праблема некаторых жыхароў шматпавярховак у Гродне. Дахі дамоў у якасці зручнага месца для гнёздаў гэтыя птушкі аблюбавалі некалькі гадоў таму. Усё б нічога: у горадзе шмат іншых відаў, якія ўжываюцца з чалавекам. Але чайкі адрозніваюцца вельмі гучнымі і пранізлівымі крыкамі, піша Newgrodno.by.

«Хоць кватэру прадавай. Ні ўвечары, ні ўначы фортку адкрыць немагчыма. Літаральна глухнеш ад крыкаў. Вядома, пра спакойны сон і гаворкі няма», — падзяліўся адзін з жыхароў.

І такая карціна, калі яны застануцца тут жыць, будзе да канца цёплага сезона, упэўнены чытач.

Чаму нельга проста прагнаць птушак

Адзначым, што ў Беларусі з 16 лютага дзейнічае забарона на разбурэнне птушыных гнёздаў.

Парушальнікам пагражаюць сур'ёзныя штрафы:

Так што, калі чайкі ўжо «засяліліся» на дахі шматпавярховак, выселіць іх легальнымі спосабамі будзе праблематычна.

Ці магчыма рашэнне?

Адно з магчымых рашэнняў — запуск паветранага змея ў выглядзе драпежнай птушкі. Працуюць яны без удзелу чалавека: для палёту дастаткова слабога ветру. Зрэшты, пытанне, наколькі эфектыўныя такія выкруты, застаецца адкрытым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула