БЕЛ Ł РУС

Крэмль пра паслабленне санкцый на нафту: Інтарэсы ЗША і Расіі зблізіліся

13.03.2026 / 14:22

Nashaniva.com

Прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў пытанні зняцця санкцый ЗША з расійскай нафты, якая транспартуецца танкерамі, інтарэсы Масквы і Вашынгтона «сітуацыйна супалі», паведамляе «Інтэрфакс».

Фота: Contributor / Getty Images

«У дадзеным выпадку мы бачым дзеянні ЗША — спробу стабілізаваць энергетычныя рынкі, і ў гэтым плане нашы інтарэсы супадаюць. Мы чулі заявы прадстаўнікоў Злучаных Штатаў пра тое, што гэтае выключэнне зроблена цяпер сапраўды для нафты, ужо загружанай да 12 сакавіка. Але таксама была і заява, што ў цэлым далей ЗША не плануюць здымаць якія-небудзь нафтавыя санкцыі з Расійскай Федэрацыі», — сказаў Пяскоў і дадаў: «Таму на дадзены момант сітуацыйна сапраўды нашы інтарэсы супадаюць — менавіта так мы гэта і ацэньваем».

12 сакавіка ЗША на 30 дзён адмянілі санкцыйныя абмежаванні на куплю расійскай нафты і нафтапрадуктаў, якія транспартуюцца танкерамі па моры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула