Трамп заявіў, што яго больш не цікавіць Нобелеўская прэмія міру
Выданне Washington Examiner спытала ў Дональда Трампа, ці лічыць ён, што вайна з Іранам павысіць яго шанцы на атрыманне прэміі.
Фота: Chip Somodevilla/Getty Images
«Я не ведаю. Мяне гэта не цікавіць», — сказаў прэзідэнт ЗША.
На пытанне, ці ўздымалася гэтая тэма падчас яго размоў з замежнымі лідарамі пасля пачатку новай вайны на Блізкім Усходзе, Трамп адказаў: «Не, я не гавару пра Нобелеўскую прэмію».