БЕЛ Ł РУС

У Варшаве прэзентуюць пераклад нямецкай кнігі пра савецкіх партызан у Беларусі

12.03.2026 / 23:24

Nashaniva.com

21 сакавіка ў Варшаве пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Савецкія партызаны ў 1941—1944 гг. Міфы і рэчаіснасць» з удзелам яе аўтара Богдана Мусяла.

Богдан Мусял — нямецка-польскі гісторык, які спецыялізуецца на гісторыі Другой сусветнай вайны. Кніга, чый беларускі пераклад будзе прэзентаваны, пабачыла свет у 2009 годзе ў Германіі на нямецкай мове.

Гэта кніга пра гісторыю савецкага партызанскага руху ў час Другой сусветнай вайны на прыкладзе Беларусі. У ёй раскрываюцца важныя аспекты гісторыі савецкага партызанскага руху ў Беларусі, у тым ліку ценявыя:

У кнізе даследуюцца таксама такія тэмы, як асноўныя нямецкія аперацыі супраць савецкіх партызан у Беларусі, колькасць страт у савецкім партызанскім руху, праблемы з забеспячэннем боепрыпасамі, а таксама стаўленне да яго беларускага насельніцтва.

Час правядзення прэзентацыі: 21 сакавіка (субота), 16:00 — 18:00.

Adres: Muzeum Wolnej Białorusi (ul. Foksal 11), Warszawa.

Прэзентацыя праводзіцца пры падтрымцы праграмы Еўрапейскага саюза 'EU4Belarus: Support to Advanced Learning and Training (SALT II).

Чытайце таксама:

Вясновы кніжны кірмаш пройдзе ў Познані

У Польшчы прэзентуюць беларускамоўны пераклад манаграфіі пра ВКЛ

Прызналі «экстрэмісцкай» кнігу з успамінамі экс-супрацоўніка НКВД, арыштаванага ў 1937 годзе

Каментары да артыкула