БЕЛ Ł РУС

Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска ў рэанімацыі

12.03.2026 / 16:07

Nashaniva.com

У рэанімацыю пісьменніца трапіла пасля экстраннай аперацыі.

Надзея Ясмінска. Фота: фэйсбук пісьменніцы

Беларуская дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска трапіла ў рэанімацыю.

«Такія справы, што я ўжо дзясяты дзень у рэанімацыі. Пасля экстраннай аперацыі не працуюць ныркі. Але я трымаюся і не губляю надзеі», — апублікавалі яе словы ў фэйсбуку.

У сацсетках знаёмыя пісьменніцы і яе чытачы зычаць ёй хутчэйшага выздараўлення.

«Мы з маім дзевяцігадовым сынам вельмі любім вашы кніжкі і не так даўно набылі чарговую. Вы дорыце столькі радасці і дабрыні», — піша адна з чытачак. 

«Надзея, здароўя! Дасылаем прамяні падтрымкі і молімся за вас Вельмі любім вашыя кнігі».

«Надзенька! Вы казачніца! Давайце — наваражыце сабе здароўе! А мы будзем маліцца за вас».

Надзея Ясмінска нарадзілася ў Мінску ў 1985 годзе. Яна піша для дзяцей на беларускай і рускай мовах. Найбольш папулярныя кнігі «Сем ружаў» (у 2016 годзе кніга была ўзнагароджаная Прэміяй Цёткі), «Сподачак для цмока», «Чаму Меша не мае хаты», «Кусь-кусяндра», «Пацеркі і кроплі».

У сваіх кнігах Надзея падымае важныя псіхалагічныя тэмы, што рабіць са злосцю, як не быць адзінокім і верыць у цуды. Кнігі Надзеі дапамагаюць і бацькам паразумецца з дзецьмі і занурыцца ў іх свет.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула