БЕЛ Ł РУС

Іранцам масава рассылаюць SMS з папярэджаннямі не ўдзельнічаць у пратэстах

12.03.2026 / 15:06

Nashaniva.com

Паведамленні адпраўляюцца з пачатку вайны.

Фота: Morteza Nikoubazl/NurPhoto via Getty Images

Персідская служба Бі-Бі-Сі вывучыла некалькі скрыншотаў масавых тэкставых рассылак, якія адпраўляюцца жыхарам Ірана з 28 лютага, калі пачалася вайна.

Змест паведамленняў адрозніваецца, але ўключае папярэджанні аб недапушчальнасці ўдзелу ў любых пратэстах і заклікі аб’яднацца супраць «ворага».

Так, у адным з паведамленняў гаварылася наступнае: «У сувязі з планамі ворага справакаваць вулічныя беспарадкі… любы рух, які парушае рэжым бяспекі, будзе расцэньвацца як прыклад прамога супрацоўніцтва з ворагам!».

Мужчына з Керэджа, што недалёка ад Тэгерана, распавядае пра гэта так: «Я не так часта гляджу дзяржаўнае тэлебачанне, а калі гляджу, там заўсёды чую адно і тое ж. І самае горшае — гэтыя нумары немагчыма заблакаваць, каб не атрымліваць ад іх SMS».

Напрыканцы снежня — на пачатку студзеня ў Іране адбылася хваля масавых антыўрадавых выступленняў, якая была падаўлена сілай.

Два дні таму па дзяржаўным тэлебачанні выступіў кіраўнік іранскай паліцыі Ахмадрэза Радан і заявіў, што тыя, хто пратэстуе супраць улады, «выконваюць волю ворага» і самі будуць разглядацца як ворагі.

Гэтыя заявы прагучалі пасля закліку прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху да паўстання іранскага народа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула