БЕЛ Ł РУС

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

12.03.2026 / 13:46

Nashaniva.com

«Яго ўзялі з доказамі».

Фота: БелТА

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Сяргей Масляк знаходзіцца ў СІЗА па абвінавачанні ў хабарніцтве. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб мерах па выключэнні неабгрунтаванага і нядобрасумленнага пасярэдніцтва, піша БелТА.

«Яго ўзялі з доказамі. Я вас папярэджваў, што мы ж там не хапаем на вуліцы каго заўгодна. Швед [старшыня Вярхоўнага суда і былы генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед], а цяпер Гара Дзмітрый Юр’евіч [цяперашні генеральны пракурор] гэта жорстка кантралююць. Калі трэба — дакладуць», — сказаў Лукашэнка.

Масляк узначальваў Мінпрыроды з 22 красавіка 2024 года. Яшчэ 7 сакавіка 2026 года яго бачылі на Мінскай лыжні.

Сяргей Масляк нарадзіўся ў 1980 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Інстытут турызму Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і Акадэмію кіравання пры Лукашэнку.

Да міністэрства ў розныя гады працаваў у Валмянскім лясніцтве, прадпрыемстве «Белгіпралес», пасля ў Зелянбудзе і адміністрацыі Заводскага раёна Мінска.

З 2015 па 2019 год быў старшынёй Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, з 2019 па 2024 — кіраўніком адміністрацыі Заводскага раёна Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула