У Мінску прачнуліся вожыкі ФОТА
Чытачка выдання «Смартпрэс» Таццяна даслала ў рэдакцыю фота вожыка, які гуляе па вуліцы Альшэўскага ў сталіцы.
Фота: «Смартпрэс»
Вожыкі зімой упадаюць у спячку. Гэта не проста сон, а стан здранцвення, падчас якога жывёлы не ядуць і не п'юць, жывучы за кошт назапашанага тлушчу. Гэта дапамагае вожыкам перажыць халодны час года, калі знікае іх асноўная ежа.
Фота: «Смартпрэс»
Калі вожыкі абуджаюцца — значыць, адчуваюць, што ўжо прыйшла вясна.
Чытайце таксама:
«Прыляцелі, родныя!» Каля Белавежскай пушчы пабачылі буслоў ВІДЭА
Жураўліная адданасць: гісторыя кахання, якое перамагло маразы