БЕЛ Ł РУС

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

10.03.2026 / 12:45

Nashaniva.com

Гэты вуглавы балкон над крамай «Шчодрая» ў сталінцы на Плошчы Перамогі ў Мінску вы, напэўна, бачылі з вуліцы. Вуглавы і з манументальнымі калонамі, ён прыцягвае ўвагу тых, хто праходзіць міма.

Трохпакаёвую кватэру з гэтым унікальным балконам выставілі на продаж, піша Realt.by.

Гэта пяціпавярховая сталінка знаходзіцца на праспекце Незалежнасці, 35, на плошчы Перамогі.

Тут працуе прадуктовая крама «Шчодрая», а побач кавярня «Кофе & Кава». Справа ад кавярні, проста з праспекта — уваход у пад’езд.

Кватэра з тым самым балконам размешчана на чацвёртым паверсе. Яе агульная плошча — 76 квадратаў. Метраж жылых пакояў — 21 квадрат, 13 квадратаў і 7 квадратаў. Плошча кухні — 8 квадратаў.

Вось як тройка выглядае знутры.

Плошча балкона — 15 квадратаў. Выхад на яго — у адным з жылых пакояў.

Санвузел раздзельны.

Ацанілі кватэру ў 250 тысяч даляраў. Квадратны метр абыйдзецца ў 3 289 даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула