«Белавія» прыпыніла палёты ў Дубай да канца сакавіка
Авіякампанія «Белавія» часова прыпыніла выкананне рэгулярных рэйсаў у Дубай і назад да 28 сакавіка 2026 года. Прычына — адкліканне слотаў і дазволаў авіяцыйнымі ўладамі эмірата, паведамілі ў кампаніі.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: lookby.media
Для пасажыраў, якія знаходзяцца ў ААЭ, арганізуюцца спецыяльныя вывазныя рэйсы. Першы такі рэйс з Дубая запланаваны на сераду, 11 сакавіка. Купіць квіткі на яго могуць таксама пасажыры, у якіх раней не было квіткоў «Белавія».
Акрамя таго, кампанія прапануе вяртанне квіткоў без штрафаў для:
- адмененых рэйсаў у Дубай і назад;
- рэйсаў з датамі вылету 29, 30 і 31 сакавіка 2026 года.
З 6 да 8 сакавіка ўжо былі выкананыя тры вывазныя рэйсы з Дубая, якія даставілі ў Беларусь 645 чалавек. Два рэйсы выконваліся на Boeing— 737‑800 з тэхнічнай пасадкай у казахстанскім Актаў, адзін — на Airbus A330-200. Адзін рэйс зараз знаходзіцца ў дарозе з Дубая ў Мінск.
У «Белавія» адзначылі, што працягваюць працаваць над атрыманнем новых слотаў і дазволаў для аднаўлення рэгулярных палётаў і сочаць за развіццём сітуацыі.
Чытайце таксама:
60% арганізаваных беларускіх турыстаў ужо вывезлі з краін Блізкага Усходу.
«Белавія» адкрыла продаж квіткоў на рэйсы з Дубая. Колькі каштуе?
FlyDubai пачала вывозіць беларусаў з ААЭ, але не ў Беларусь
Беларускія турысты, якія набылі туры з Мінска з пералётам FlyDubai, сутыкнуліся з цяжкасцямі