БЕЛ Ł РУС

Пуцін ужо павіншаваў Маджтабу Хаменеі, а Лукашэнка не. Чаго чакае?

9.03.2026 / 19:05

Nashaniva.com

Што такое палітычны досвед? У адрозненне ад Уладзіміра Пуціна, Ільхама Аліева і Нікола Пашыняна, Аляксандр Лукашэнка не спяшаецца віншаваць Маджтабу Хаменеі з абраннем на пасаду «вярхоўнага лідара», заўважае палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман. І лічыць, што гэта яўна не выпадкова. 

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Contributor / Getty Images

Не выключана, што ў гэтым выпадку гаворка ідзе не столькі пра жаданне прадумаць кожнае слова ў звароце да сына «гуманіста» Алі Хаменеі, колькі пра паўзу ў сувязі з рэакцыяй Дональда Трампа, які выказаў незадаволенасць фігурай новага лідара і даў зразумець, што пакуль думае, што з ім рабіць.

Лукашэнка хоча паказаць, што не дзейнічае па камандзе з Крамля і чакае. Віншаванне, аднак, напэўна неўзабаве будзе — калі патрэба ў ім па волі Трампа не адпадзе.

Чытайце таксама:

У Іране праходзіць прысяга новаму лідару Ірана Маджтабе Хаменеі

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі

Што вядома пра Маджтабу Хаменеі, якога абралі вярхоўным лідарам Ірана?

Маджтаба Хаменеі афіцыйна стаў Вярхоўным лідарам Ірана

У сына Хаменеі ёсць элітная нерухомасць у Лондане пад бокам у ізраільскай амбасады

Каментары да артыкула