У Дзяржынскай бальніцы памерла парадзіха, дзіця таксама не выратавалі
У сацсетках з’явілася інфармацыя пра гібель маці і немаўляці ў Дзяржынскай ЦРБ. «Учора, 8 сакавіка, адышлі воды, павезлі ў бальніцу і не выратавалі ні парадзіху, ні дачку», — напісала дзяўчына, якая прадставілася калегай загінулай маладой жанчыны. Журналісту выдання «Анлайнер» пацвердзілі гэту інфармацыю ў бальніцы.
Фота ілюстрацыйнае
Трагедыя адбылася ў нядзелю, 8 сакавіка. Паводле слоў калегі, загінулая дзяўчына нядаўна выйшла замуж, ёй было 26 гадоў. Пара чакала дзяўчынку — гэта было іх першае дзіця.
Месяц таму дзяўчына пайшла на бальнічны па цяжарнасці.
«Анафілактычны шок, усё вельмі хутка. Тэрмін прыкладна 34 тыдні. […] Даведаліся ад яе маці, якая сёння з раніцы зайшла да нас у кабінет у істэрыцы даведацца, якія дакументы трэба сабраць», — напісала ў пасце калега.
«Анлайнер» звязаўся з галоўнай доктаркай Дзяржынскай ЦРБ Аленай Падалянчык. Яна пацвердзіла гібель маці і немаўляці:
«Пакуль толькі скажу: медыкі зрабілі ўсё, што змаглі. Гэта я кажу з усёй адказнасцю: усё, што змаглі».
Афіцыйнай інфармацыі пра прычыны таго, што здарылася, пакуль няма.
Чытайце таксама:
У Чэрвені пенсіянерка загінула, упаўшы ў адкрыты водаправодны калодзеж
Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах