БЕЛ Ł РУС

Пяцярым беларускім каліноўцам завочна прызначылі ад 12 да 25 гадоў калоніі

9.03.2026 / 13:43

Nashaniva.com

Ім інкрымінавалі «акт тэрарызму» і «стварэнне тэрарыстычнай арганізацыі».

Справу пачалі разглядаць у Мінскім гарадскім судзе ў парадку спецыяльнай вытворчасці. Завочна судзілі пяць беларускіх добраахвотнікаў Палка Кастуся Каліноўскага: былога намесніка камандзіра палка, а цяпер прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднанага пераходнага кабінета Вадзіма Кабанчука, былога камандзіра палка Паўла Шурмея, ваяра Аляксея Кавальчука, інструктара Аляксея Назарава і былога камандзіра Дзяніса Прохарава, піша «Вясна».

5 сакавіка іх прызналі вінаватымі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «акт тэрарызму» і «стварэнне тэрарыстычнай арганізацыі».

Фігурантам справы прызначылі пазбаўленне волі тэрмінам ад 12 да 20 гадоў, а таксама буйныя штрафы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула