14‑гадовы школьнік аказаўся ў бальніцы пасля таго, як пакурыў вэйп
Маці хлопчыка а атрымала паведамленне ад супрацоўніка аховы гандлёвага цэнтра, што хлопчык паводзіць сябе дзіўна: не можа выразна выказваць думкі, не ведае, як дабрацца дахаты, паведаміла «Міліцыя Мінска».
Жанчына забрала сына дадому, дзе ён распавёў, што знаходзіўся ў гандлёвым цэнтры са сваімі сябрамі. Яны далі падлетку пакурыць вейп, пасля чаго яго самаадчуванне пагоршылася.
Маці выклікала хуткую, і хлопчыка шпіталізавалі.